Маладафронтаўцы падалі 200 подпісаў за перайменаванне вуліцы Леніна

Маладафронтаўцы падалі 200 подпісаў за перайменаванне вуліцы Леніна

У гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі актывісты “Маладога Фронту” даслалі заказныя лісты з сабранымі подпісамі ў Менгарвыканкам і Савет міністраў. 

Маладафронтаўцы прапануюць вярнуць вуліцы гістарычную назву — Францысканская.  У звароце актывісты МФ нагадваюць грамадзянам пра адну з самых злачынных акцыяў камуністаў і непасрэдна Леніна — тэрор супраць хрысьціянскай царквы.

Уладзімер Ленін з’яўляецца адным з самых крывавых дыктатараў чалавечай гісторыі. У пераліку многіх іншых заклікаў да тэрору і забойстваў, менавіта яму належаць словы: “Нам во что бы то ни стало необходимо провести изъятие церковных ценностей самым решительным и самым быстрым образом, чем мы можем обеспечить себе фонд в несколько сотен миллионов золотых рублей (надо вспомнить гигантские богатства некоторых монастырей и лавр). /…/Чем большее число представителей реакционного духовенства и реакционной буржуазии удастся по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать”. (Сакрэтнае пісьмо Леніна членам Палітбюро ЦК РКП(б). Архіў: РЦХИДНИ. Ф. 2. Оп. 1. Д. 22947. Источник: История России. 1917 — 1940. Хрестоматия / Сост. В.А. Мазур и др.; под редакцией М.Е. Главацкого. Екатеринбург, 1993. Опубликовано в INTERNET: 2001, июль).

Маладафронтаўцы лічаць, што «нягледзячы на многія і многія факты зладзействаў заснавальніка чырвонага тэрору Уладзіміра Леніна, ягоная асоба дагэтуль станоўча прапагандуецца ў Беларусі, падаецца як прыклад для моладзі дый усяго грамадзтва”. На думку юнакоў,  на такім “прыкладзе можна выхаваць толькі злачынцаў і вар’ятаў».

Нагадаем, падчас збору подпісаў быў затрыманы сустаршыня МФ Зьміцер Дашкевіч. Моладзевага лідара прысудзілі да трох сутак турмы па абвінавачанні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.

Падзяліцца:

Каментары