Маладафронтаўцы падтрымліваюць традыцыю

Маладафронтаўцы падтрымліваюць традыцыю

Актывісты Маладога Фронту чарговы раз адзначылі сьвята Хрышчэньня Госпада нашага Ісуса Хрыста купаньнем ў асьвячонай палонцы на Цнянскім водасховішчы.

Сёлета хлопцы й дзяўчаты прыходзілі на месца купаньня цягам двух дзён, вечарам 18-га й раніцай 19-га студзеня.

Малады Фронт вітае сьмеласьць сваіх актывістаў – Касі Галіцкай, Мікалая Дземідзенкі, Рамана Васільева, Уладзімера Яроменка, Зьмітра Крэмянецкага й Юльяна Місюкевіча – і заклікае астатніх далучыцца да традыцыі ў наступным годзе.

Хрышчэ́ньне Гаспо́дняе (Вадо́хрышча) — зімовае сьвята, якое адзначаецца  ў Праваслаўнай царкве 19 студзеня. Адпаведнае сьвята ў Каталіцкім касьцёле — Трох Каралёў.

Будучы бязгрэшным, Ісус Хрыстос ня меў патрэбы ў хрышчэньні, як у ачышчэньні ад асабістых грахоў, аднак Сваім Хрышчэньнем, як гаворыцца ў царкоўных песнапеньнях, «патапіў у водах Ярдана грахі ўсяго сьвету» і асьвяціў воду.

Асаблівасьцю сьвята Хрышчэньня Госпада зьяўляецца два вялікія водаасьвячэньні, першае зь іх адбываецца напярэдадні сьвята 18 студзеня — Вадзяная Куцьця — у храме, а другое 19 студзеня — у дзень самога сьвята пад адкрытым небам на рэках, сажалках і ў студнях.

Падзяліцца:

Каментары