Маладафронтаўцы прынялі прысягу ў Дзень герояў (фота)

Маладафронтаўцы прынялі прысягу ў Дзень герояў (фота)

У Дзень герояў больш за дзесятак маладафронтаўцаў прынялі прысягу Маладога Фронту на вернасьць Бацькаўшчыне й сваім ідэалам.

“Лічым гэта важным і неабходным для усведамленне адказнасьці і падняцьця баявога духу маладафронтаўцаў і тых, хто нас падтрымоўвае,” — пракамэнтавала прысягу намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка. — Падчас павальнай апатыі ў краіне, калі пануе татальны страх страціць дзяржаву з-за эканамічнага заняпаду і новых інтэграцыйных шаржаў ад РФ, маладыя людзі насуперак усяму прымаюць прысягу сваёй Бацькаўшчыне.”

“Не падайце духам! Мы разам — былі, ёсць і будзем,” — кажуць маладафронтаўцы сваім прыхільнікам. Малады Фронт лічыць вельмі знакавым таксама прянцьце прысягі ў дзень, калі набыў моц новы антыканстытуцыйны закон аб масавых мерапрыемствах.

Будзьма жа годнымі нашчадкамі тых, “хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”!

Больш фотаздымкаў Маладога Фронту вы можаце пабачыць ў падзеле “Фотагалерэя”.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Касёк (Nov 28, 2011:09:58)Адказаць

    ВІншую!!!

  2. Ганна (Nov 28, 2011:16:50)Адказаць

    Мужныя людзі! Віншую з гэтым вельмі важным крокам! Не кожны здольны на яго.
    ” і цярпліва будзем праходзіць праз поле змаганьня, якое ляжыць перад намі, гледзячы на Пачынальніка і Спраўцу веры, Ісуса” (Габрэям 12:1-2)

  3. Ганна Шапуцька (Nov 28, 2011:19:43)Адказаць

    -Каго любіш?
    -Люблю Беларусь!
    -Дык узаемна!
    Віншую! Ганарусь вамі, Маладафронтаўцы!
    -! Жыве Беларусь!
    -Жыве! З Богам!