Маладафронтаўцы распавядуць аб допытах 9 студзеня

08.01.2012:21:39
Comments Off on Маладафронтаўцы распавядуць аб допытах 9 студзеня
1 150
Малады Фронт, Навіны
Маладафронтаўцы распавядуць аб допытах 9 студзеня

У панядзелак, 9 студзеня, у Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму апошніх допытаў сябраў Маладога Фронту.

Малады Фронт заклапочаны фактам узмацненьня ціску на сябраў арганізацыі — допыты й гутаркі з супрацоўнікамі КДБ адбываліся падчас суткавых арыштаў і ня толькі. Да кожнага “сутачніка” прыходзілі супрацоўнікі пэўных “ворганаў” і дапытвалі пра дзейнасьць МФ, спрабавалі ціснуць, пагражаць.

Заўтра маладафронтаўцы раскажуць падрабязьней, што ад іх хацелі, пра што дапытвалі “працалюбівыя” супрацоўнікі спэцслужбаў. У прэс-канферэнцыі прымуць удзел маладафронтаўцы Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Раман Пратасевіч, Уладзімер Яроменак, Зьміцер Крамянецкі, Ігар Кішко, Павал Сяргей.

Канферэнцыя пачнецца а 14:30 на сядзібе БНФ (вул. Чарнашэўскага 3)

Нагадаем, у гадавіну плошчы 19 сьнежня 2011 г. паўтарыліся, хоць і зь меншым размахам, масавыя арышты. Затрыманых маладафронтаўцаў дапытвалі чэкісты. Былы палітвезень Уладзімер Яроменак падчас “сутак” трымаў галадоўку пратэсту супраць незаконнага арышту й прысуду. Да непаўнагадовага Рамана Пратасевіча супрацоўнікі КДБ наведаліся дахаты й завезьлі яго разам з бацькам на гутарку. Допыты адбываліся ў час, калі сайт Маладога Фронту паўтары тыдні не працаваў пасьля ўзлому і многія важныя факты, на жаль, не атрымалі агалоскі. А без агалоскі, на думку маладафронтаўцаў, сытуацыя можа пагаршацца.

Каб абараніць сваіх сябраў і прадухіліць паўтарэньне допытаў, Малады Фронт ладзіць заўтрашнюю канферэнцыю.

Падзяліцца:

Каментары

Каментаваньне забароненае