Маладафронтаўцы разьвіталіся з “палітычнай зімой” (фота)

Маладафронтаўцы разьвіталіся з “палітычнай зімой” (фота)

26 лютага актывісты «Маладога Фронту» правадзілі палітычную зіму, якая распачалася пасьля брутальнага разгона мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года. Маладыя людзі запусьцілі ў неба плякат з надпісам “Улятай, дыктатура!”.

“Сёньня праваслаўныя вернікі адзначаюць Масьленіцу. Гэтае сьвята па традыцыі  сымбалізуе “разьвітаньне” зь зімой і хуткі надыход вясны. Хочацца верыць, што сёньня беларусы разьвітваліся ня толькі з каляндарнай зімой, але й з палітычнай.  Мы спадзяемся, што  наш дэмакратычны рух нарэшце адыйдзе ад “зімовай сьпячкі” і на наступную Масьленіцу мы ўжо падорым балёнікі прадстаўнікам сёньняшняга рэжыму ды пажадаем ім спадарожнага ветру да Гаагі,” – каментуюць маладзёны.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Feb 26, 2012:17:39)Адказаць

    ай да малайцы! “дыктатура„ ўляцела з плошчы Незалежнасці, застаўся толькі дыктатар..пакуль