“Прысягаем!”

“Прысягаем!”

Новыя сябры Горадзенскага Маладога Фронту склалі прысягу ў традыцыйным месцы — каля памятнага крыжа ў в. Якушоўка на месцы сядзібы Каліноўскіх, дзе сёлета як і штогод прайшоў фэст, прысвечаны паўстанцам 1863-64 гг.

Традыцыя, якая існуе ўжо ня першы год сёлета мела свой працяг — два новых маладафронтаўца, трымаючы правіцу на сцягу Горадзенскага МФ прысягнулі ідэалам нацыянальнага адраджэння, паабяцаўшы быць маральным узорам для ўсіх беларусаў і сваіх паплечнікаў па барацьбе.

Сёлета на фэст, прысвечаны паўстанцам, з’ехаліся людзі з розных мясцін Беларусі – Горадні, Менску, Берасця, Ваўкавыску, Мастоў, Кобрына. На радзіме Каліноўскіх сабралася каля 70 чалавек, якія пад пільным наглядам міліцыянтаў ды спецслужбаў ушанавалі памяць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі. Фэст прайшоў па традыцыйным маршруце: Свіслач (магіла Віктара Каліноўскага, “Алея герояў”), Якушоўка (Памятны крыж, падмуркі сядзібы), “Партызанкае вогнішча” (лес, мастацкая выстава, гітара, гарачая юшка ды бульба)

Вось тут можна знайсці здымкі з фэста  мінулыг гадоў

Падзяліцца:

Каментары