Маладафронтаўцы ў Смаленску!

Маладафронтаўцы ў Смаленску!

Смаленск — Горад Наш!
У сапраўдных беларускіх патрыётаў няма ў гэтым сумневаў.  Малады фронт заўседы падкрэсьліваў, што Смаленшчына — беларуская зямля, захопленая і зрусіфікаваная “усходнім братам”

Беларускі характар гэтай зямлі не выклікае сумненьняў. Гэта сёньня расейцы, у патрэбе часу, называюць тамтэйшыя гаворкі паўднёва-заходнімі рускімі. А вось калі пагрозы ў выглядзе беларускай дзяржавы не існавала, напрыклад у 1860 годзе, яны падавалі аб Смаленску іншую інфармацыю. Паводле дадзеных Смаленскага статыстычнага камітэту, тады 68% насельніцтва Смаленскай губэрні былі беларусамі. А ў цэнтральных і заходніх паветах губэрні гэтыя лічбы набліжаліся да 100%. У Красьненскім павеце беларусаў было 95%, у Рослаўскім — 94%, у Смаленскім — каля 91%, у Парэцкім — 90%, у Ельнінскім — 90%, у Духаўшчынскім — 87% і ў Дарагабускім — каля 81% насельніцтва.

30% небеларускага насельніцтва ў губэрні даваў сам Смаленск, зрусыфікаваны за 300 год палону. Малады фронт правеў акцыю Горад Наш у беларускім горадзе, вывесіўшы нацыянальную сымболіку ў цэнтры горада, ля Сьвята-успенскага сабора, на узвышшы з панарамай на горад.

Падзяліцца:

Каментары

  1. 3off (Dec 23, 2011:23:10)Адказаць

    Спорная акция, к тому же в данный момент есть более актуальные проблемы у вас, нежели чем выяснение территориальной принадлежности Смоленска.

    Впрочем если будете мутить что то подобное еще на территории РФ, обращайтесь, помогу с качественными фотками.

  2. 3off (Dec 23, 2011:23:24)Адказаць

    Спорная акция, к тому же в данный момент есть более актуальные проблемы у вас, нежели чем выяснение территориальной принадлежности Смоленска.

    Впрочем если будете мутить что то подобное еще на территории РФ, обращайтесь, помогу с качественными фотками.