Маладафронтаўка наведала ЦІП

Маладафронтаўка наведала ЦІП

16 красавіка актывістка “Маладога Фронту” Кася Галіцкая сустрэлася з намесьнікам кіраўніка сумнавядомага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсьціна. Нагодай стала скарга, пададзеная дзяўчынай кіраўніцтву ЦІПа і ГУУС Менгарвыканкама на хамскія паводзіны дзяжурнага міліцыянта капітана Сяргея Есмантовіча.

Адміністрацыя ЦІПа адрэагавала аператыўна й запрасіла маладафронтаўку на размову. Галіцкая патлумачыла сваю пазіцыю, падкрэсліўшы, што з хамствам людзей у форме магчыма змагацца толькі прававым шляхам, і паставіла свае ўмовы – капітан Есмантовіч мусіць прынесьці актывістцы “Маладога Фронту” прабачэньні. Намесьнік начальніка ЦІПа Апанасевіч Дзяніс Іванавіч паабяцаў персанальна разабрацца ў дадзенай сітуацыі.

Падзяліцца:

Каментары