Маладафронтаўку папярэдзілі

Маладафронтаўку папярэдзілі

Сёньня да актывісткі Маладога Фронту Касі Галіцкай прыйшлі міліцыянты з Цэнтральнага РАУСа. Зь яе ўзялі падпіску аб тым, што яна папярэджана аб недапушчальнасьці ўдзелу ў любых несанкцыянаваных мерапрыемствах, прымеркаваных да гадавіны разгону мірнай дэманстрацыі 19 сьнежня.Міліцыянты здымалі працэс падпісаньня Касяй папярэджаньня на відэа. Таксама яны зрабілі агляд “месца здарэньня” — кватэры актывісткі, канфіскавалі старыя агітацыйныя матэрыялы й сышлі, паабяцаўшы, што болей не завітаюць.

У сваю чаргу, прэс-служба МФ папярэджвае сваіх актывістаў — будзьце акуратны. Пастаянная пільнасьць!

Падзяліцца:

Каментары