Маладафронтавец заклікае запальваць зьнічкі штодня

Маладафронтавец заклікае запальваць зьнічкі штодня

У Менску маладафронтавец Раман Пратасевіч увечары 27 сьнежня запаліў некалькі зьнічак і пакінуў іх разам з партрэтамі палітычна зьняволеных на галоўным праспэкце сталіцы. Зьнічкі былі пакінуты каля чырвонага касьцёлу, будынку КДБ ды інш.

“Прайшоўся па праспэкце, паставіў некалькі зьнічак, адну — каля помніку загінулым у тэракце,” — распавядае Раман Пратасевіч. Каля Чырвонага касьцёлу хлопец запаліў агонь у таксама ў зьнічках, каторыя засталіся тут з вечаровай малітвы за Беларусь і вызваленьне палітвязьняў.

Юнак прапаноўвае запальваць зьнічкі салідарнасьці кожны дзень.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Dec 28, 2011:11:43)Адказаць

    Ды ўжо год запальваем , Раман! Далучайся! Каля Чырвонага касцела а 20-й гадзіне штодня неабыякавыя людзі запальваюць знічкі Свабоды!
    Шкляных лампадак хапае, а вось свечкі прыносьце і запальвайце ў тых шклянках, што там есць. Пасля 19 снежня людзі прынеслі шмат лампадак шкляных, але ж іх усе кожны вечар вельмі цяжка запаліць і пакуль мы частку іх забралі і будзем пасля мяняць. Далучайцеся да малітвы!
    Верым! Можам ! Пераможам!