Маладафронтавец заступаецца за іранскага хрысьціянскага пастыра

Маладафронтавец заступаецца за іранскага хрысьціянскага пастыра

Сябра Маладога Фронту Рыгор Астапеня зьвярнуўся да міністра замежных  спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў сувязі з прысудам да сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да іранскага хрысьціянскага пастыра Юзэфа Надархані.

У сваім звароце маладафронтавец зазначыў, што “Беларусь, як хрысьціянская краіна, абавязаная заступіцца за вызнаўца Хрыста і патрабаваць ягонага неадкаднага вызваленьня”. Гэтаксама маладафронтавец падкэсьліў, што калі спадар Мартынаў ня здольны абараняць абараняць спрадвечныя каштоўнасьці Беларусі, то ён мусіць сыйсьці з дзяржаўнай пасады.

Нагадаем, што хрысьціянскі пастыр Юзэф Надархані быў асуджаны ў Іране ў 2010 годзе за “адступінцтва ад веры ісламу”. Згодна з рашэньнем суда хрысьціянскі пастыр мае быць павешаны.

Ніжэй мы падаем тэкст звароту і заахвочваем Вас даслаць падобны зварот на старонцы Міністэрства Замежных Спраў Беларусі.

Шаноўны Cпадар Міністар,

звяртаюся да Вас у cувязі з прысудам да сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні  да іранскага хрысьціянскага пастыра Юзэфа Надархані. Хацеў нагадаць Вам, шаноўны спадар міністар, што Беларусь зьяўляецца краінай са спрадвечнымі хрысьціянскімі каштоўнасьцямі, у якой на працягу гісторыі мірна жылі людзі усіх канфэсіяў і веравызнаньняў.

Аднак, мы бачым, што краіны, якія маюць шчыльныя стасункі з Беларусьсю не
падзяляюць нашых каштоўнасьцяў талеранцыі. Як яскравы прыклад Іран, які прысудзіў да сьмяротнага пакараньня хрысьціянскага пастыра Юзэфа Надархані за “адступінцтва ад веры ісламу”. У такіх умовах Беларусь, як хрысьціянская  краіна, абавязаная заступіцца за вызнаўца Хрыста і патрабаваць ягонага неадкаднага вызваленьня.

У адваротным выпадку, калі Вы, шаноўны спадар міністар, не здольныя абараняць
спрадвечныя хрысьціянскія каштоўнасьці нашае Бацькаўшчыны, мусіце сыйсьці з
дзяржаўнай пасады і пакінуць сваё працоўнае месца больш годным наступнікам.

Чакаю ад Вас адказу на мой зварот з Вашым стаўленьнем да вышэйапісанае  праблемы і тымі захадамі, якія будзе рабіць Вашае Міністэрства для яе  вырашэньня.”

Падзяліцца:

Каментары