Новае кіраўніцтва і стратэгія МФ

Новае кіраўніцтва і стратэгія МФ

12 верасня ў Мінску адбыўся 9 з’езд міжнароднага грамадскага аб’яднання «Малады Фронт».

З’езд быў заяўлены як адкрыты, дэлегаты і госці маглі рэгістравацца непасрэдна на мерапрыемстве і ўдзельнічаць у працы з’езда. З рэгіёнаў і сталіцы было каля 35 дэлегатаў.Дапамагаў у працы заснавальнік Маладога Фронту і сустаршыня арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец.

На з’ездзе былі прыняты некалькі праграмных дакументаў — рэзалюцыі «Выбарам — ігнор» і «Галоўны Фронт барацьбы: супраць імперыі», а таксама зацверджаная стратэгія Маладога Фронту на 2015 год.

Таемным галасаваннем быў выбраны кіроўчы орган — сойм МФ, у які абраныя 19 чалавек. Былы палітвязень Яўген Васьковіч быў прызначаны адказным за развіццё арганізацыі ў рэгіёнах.

На 10 кастрычніка прызначана другая сесія з’езду.

Фота: Paval Hadzinski
Тэкст: krynica.info

Падзяліцца:

Каментары