Малады Фронт абвяшчае 14 траўня “Праспект нацыянальнага сьцягу”

14.04.2016:11:47
0
1 370
Беларусь, Галоўныя тэмы
Малады Фронт абвяшчае 14 траўня “Праспект нацыянальнага сьцягу”

14 траўня 1995 года гвалтоўна і праз фальсіфікацыі рэжым правёў “рэфэрэндум”, скасаваўшы дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”.

14 траўня, а 12 гадзіне Малады Фронт абвяшчае акцыю “Праспект нацыянальнага сьцягу” – і заклікае беларусаў выходзіць на Плошчу Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

У 21 гадавіну ганебнага “рэфэрэндуму” зьбярэмся разам і станем уздоўж праспекта з нацыянальнымі сьцягамі, засьведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сьцяг жыве ды хутка ізноў станецца дзяржаўным сьцягам Беларусі!

Беларусы, час падымаць сьцяг Хрыста!

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Заклікаем прыносіць з сабою сьцягі і тронкі! Тых, хто ня мае сьцяга, просім мець пры сабе тронку ці вуду, пры наяўнасьці якой нацыянальны сьцяг удзельніку акцыі будзе ўручаны арганізатарамі мерапрыемства.

Падзяліцца:

Каментары