Малады Фронт будзе супрацьстаяць кандыдатам, якія ня здымуцца з выбараў

Малады Фронт будзе супрацьстаяць кандыдатам, якія ня здымуцца з выбараў

Ва ўмовах, калі ў турмах застаюцца палітвязьні за “выбары” 2010 года, удзельнічаць у выбарчай кампаніі без вызваленьня палітвязьняў – гэта ня толькі ганебна, але такія паводзіны дазваляюць рэжыму Лукашэнкі нічым не турбцючыся набіраць усё новых і новых палітычных закладнікаў. Яркі таму прыклад арышт і прад’яўленьне абвітавачваньня па справе “графітыстаў”.

Таму Малады Фронт заклікае ўсіх кандыдатаў, якія прылічваюць сябе да дэмакратычнага руху, зьняцца з выбараў і дамагацца вызваленьня палітвязьняў. Мы перакананы, што гэта наш агульны маральны абавязак перад кожным, хто церпіць за свабоду і перамены ў Беларусі.

Заяўляем, што ўсе кандыдаты, якія ня здымуцца з выбараў – гэта частка сістэмы карнага рэжыму Лукашэнкі, якія будуць разьдзяляць усю поўню маральнай адказнасьці за беззаконнае ўтрыманьне палітвязьняў у турмах.

12 верасьня, на адкрытым зьезьдзе Маладога Фронту, актывісты руху разгледзяць стратэгію па супрацьдзеяньні г.зв. кандыдатам ад апазіцыі, калі тыя да таго часу ня здымуцца з “выбарчай” кампаніі. Бо небясьпеку для Беларусі ўяўляе ня столькі Лукашэнка ці нейкі карны супрацоўнік ягонага рэжыму, колькi тыя маральныя прастытуткі, якія прылічваюць сябе да дэмакратычнага руху і тым самым дыскрэдытуюць апазіцыю і вачох мільёнаў прыхільнікаў пераменаў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Aug 22, 2015:13:03)Адказаць

    ВОСЬ ЯНА ЯКАЯ

    Я журфакаў не сканчаў. Дый літфакаў не сканчаў.
    Я й zяфакаў не сканчаў – Беня тут вас вучыць.

    Калі Таня не за нас, то Лука яшчэ не мучыць!
    ###

    Для чаго? Для чаго на СВАБОДЕ (чытай – у беларускіх незалежных СМІ) чарговы артыкул аднаго і таго ж аўтара па тэме “Апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты – гэта абы што і з боку банцік!”?

    Гэта мой вольны пераклад, людцы, сутнасці двух апошніх тэм Віталя Цыганкова.
    У першай ён з двума такімі ж як ён экспертамі паведаміў аб тым, што ўладамі адназначна ўзяты курс на рэгістрацыю Караткевіч. Заўважце: не аб тым, што яна і яе каманда паспяхова збірае неабходную колькасць подпісаў для пераходу у наступны этап выбараў, а менавіта аб яе асабістай падтрымцы ўладай Лукашэнкі. То бок размова была аб тым, што гэтыя тры ныціка-эксперта – ўдзельнікі той перадачы – прэзідэнцкія выбары-2015 ужо здалі.

    Аб чым дадзенае інтэрв’ю? Вы думаеце пра камсамольскую плястмасавую ляльку? Не! Па сутнасці пра тое ж самае: выбары-2015 здаем! Толькі зараз Віталь запрасіў да мікрафона яшчэ аднаго эксперта – профессора кислых щей в области белорусской политики спадара Някляева. Што ім зроблена ў нашае палітыцы? Калі ласка:
    – напісаны верш. аб тым, што ён прыйшоў у 2010 гаду;
    – у тым жа 2010-м пасклізнуўся, ўпаў, ачнуўся, гіпс;
    – заўчасна ў 2015-м сыйшоў ад Таццяны і іншых калег з ГАВАРЫ ПРАЎДУ, каб зараз пачуць ад мяне праўду.

    Усё? Не, не ўсё пра выбары-2015. Да кучы на старонках СВАБОДЫ ёсць артыкул, у якім юны Сьвяты Зянончык – наша светлае бел-чырвона-белае беларускае піяр-заўтра, ў выглядзе спадара Дашкевіча, разам з Маладым Фронтам, збіраецца агітаваць супраць кандыдатуры Таццяны Караткевіч.

    Для чаго? Мяркую для таго, каб ва ўладзе застаўся Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, пры якім яны застануцца і экспертамі, і палітыкамі, і літаратарамі, і журналістамі з вялікай літары ў незалежных беларускіх СМІ. Бо пры новай уладзе – пры ўладзе Таццяны – яны б былі ніхто і зваць іх звалі б ніяк. Хіба што адным словам – апазіцыя. Апазіцыя, якая апаніруе сама сабе.

    P.S. Гэта мой каментар да дадзенай публікацыі на сайце МФ, і тое ж на СВАБОДЕ ад 21.08.2015 14:04, а таксама інтэрв’ю ад 21.08.2015 23:18 Віталя Цыганкова на СВАБОДЕ “Някляеў: Гэта настолькі ненатуральна для Караткевіч, што яна ператвараецца ў плястмасавую ляльку”