“Малады Фронт” нагадвае аб дні народзінаў Мікалая Статкевіча

“Малады Фронт” нагадвае аб дні народзінаў Мікалая Статкевіча

Сёньня , 12 жніўня, у дзень народзінаў палітвязьня Мікалая Статкевіча, на некалькіх дамах па вуліцы Камуністычнай  у Менску зьявіліся трафарэтныя графіці-шыльды “вуліца Статкевіча”.

Такім чынам “Малады Фронт” выказвае пратэст супраць аджыўшых нагаданьняў аб крывавым камуністычным тэроры, і ўшаноўвае сваіх герояў, герояў новага часу – нязломных і бясстрашных, такіх, як Мікалай Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч і іншыя палітзьняволеныя часоў Лукашэнкі.

Зь верай у свабодную будучыню, “Малады Фронт” віншуе Мікалая Віктаравіча з днём народзінаў! Настане дзень, калі мы перайменуем вуліцы й зьменім аблічча нашай дзяржавы.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Пачытау (Aug 14, 2012:14:19)Адказаць

    А вулицы Ласты Накладанкi нiдзе няма???