Малады Фронт пачаў збор подпісаў за вуліцу Каліноўскага

Малады Фронт пачаў збор подпісаў за вуліцу Каліноўскага

Брэсцкі Малады Фронт пачаў збор подпісаў пад зваротам да Гарвыканкама Брэста аб наданні новаўтворанай вуліцы ў раёне “Заходняга абыходу” назвы “Кастуся Каліноўскага”, а гэтаксама пачаў маркетынгавую кампанію ў сацыяльных сетках, дзе заклікае грамадзян фатаграфавацца з таблічкамі “За вуліцу Каліноўскага для Брэста”.

На заклік МФ адгукнуліся шэраг СМІ, грамадзянскіх ініцыятываў і фізічных асобаў. Плакаты з інфармацыяй размешчаны на офісе Агенцтва Рэгіянальнага Развіцця “Дзедзіч” у Брэсце, “Беларускім Доме” ў Варшаве, МГА “Нацыянальны альянс” у Луцку. Да акцыі далучыліся вядомыя дзеячы культуры і палітыкі: музыкі Аляксандр Дзянісаў, Дзмітрый Афанасенка, Андрэй Такінданг, Яўген Змушка, паэт Уладзімір Някляеў і іншыя. Шэраг СМІ апублікавалі звароты МФ з нагоды 150 гадавіны паўстання 1863-1864 пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Апроч Брэста, у акцыі прынялі беларусы і грамадзяне іншых краінаў з такіх гарадоў як Мінск, Гродна, Гомель, Віцебск, Варшава, Жэшув, Луцк, Кіеў і нават Сейшэльскія выспы. Усе здымкі паступова публікуюцца ў сацыяльных сетках: http://vk.com/maladyfront ; http://twitter.com/kalinouski2013

У сувязі з вышэй згаданым, Берасцейскі МФ прапануе і заклікае грамадзян працягваць далучацца да акцыі, накіроўваць свае прапановы па назве вуліцы  “імя Кастуся Каліноўскага” на адрас: Брэст, Міцкевіча 25, альбо на пошту: brestvestnik@mail.by, далучацца да кампаніі ў сацыяльных сетках (http://vk.com/maladyfront). Згодна з ініцыятывай Гарвыканкаму Брэста, менавіта праз ліставанне (праз адрас газеты “Брестский вестник”) і адбудзецца грамадскае абмеркванне назвы, якое будзе доўжыцца да 20 снежня 2013 году. МФ у сваю чаргу запэўнівае што ўсімі законнымі і дасяжнымі сродкамі і формамі, на перыяд збору прапановаў, будзе весці агітацыйную і папулярызацыйную кампаніі па назве вуліцы “Кастуся Каліноўскага”. Кампанія ўжо пачалася і працягнецца ў сацыяльных сетках, СМІ, перфомансах, электронных петыцыях і інш. Гэтаксама можна далучыцца да акцыі зрабіўшы фотаздымак з шыльдай, якую МФ перадасць у кожны куточак Беларусі таму, хто замовіць яе праз: press.mfront@gmail.com. МФ заклікае вядомых асобаў культуры, палітыкі і простых грамадзян фатаграфавацца з шыльдай і дасылаць здымкі на адрас: press.mfront@gmail.com , ці выкладываць у акаўнт у сацыяльных сетках.

Акцыя нясе грамадскі характар і апроч лакальных мэтаў, накіравана на згуртаванне грамадзян на супольныя дзеянні дзеля аднаўлення і папулярызацыі гістарычнай памяці.

28.11.2013, Брэст.

Падзяліцца:

Каментары