Малады Фронт папярэджвае — не абламайце зубы!

Малады Фронт папярэджвае — не абламайце зубы!

Сёньня, 16 ліпеня 2012, Сьледчы Камітэт па Віцебскай вобласьці разглядае пытаньне аб узбуджэньні новай крымінальнай справы супраць зьняволенага лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча. Актывісты Віцебскай філіі арганізацыі пакінулі пісьмовае папярэджаньне адказным за гэтае злачынства — не абламайце зубы!

Графіці-папярэджаньні зьявіліся сёньня перад уваходам у будынак па адрэсе Маскоўскі прашпект, 120, г. Віцебск, дзе месьціцца Віцебскі абласны сьледчы камітэт.

Нагадаем, 6 ліпеня адміністрацыя папраўчай калёніі №13, дзе адбывае пакараньне Зьміцер Дашкевіч, падала матэрыялы на ўзбуджэньне крымінальнай справы за “невыкананьне рэжыму калёніі” (ч. 1 арт. 411  ККРБ) у сьледчы камітэт РБ. Калі Зьмітра прызнаюць вінаватым па гэтым артыкуле, яму пагражае яшчэ адзін год зьняволеньня. Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы напярэдадні падзеяў Плошчы-2010, а затым быў асуджаны на 2 гады. Ён мусіць выйсці на волю 18 сьнежня гэтага году.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Хы-гы-гы (Jul 18, 2012:11:38)Адказаць

    Не бойтесь именно зубы оставим потомкам..