Малады Фронт патрабуе свабоды Дашкевічу

Малады Фронт патрабуе свабоды Дашкевічу

4 верасьня, у дзень, калі лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча этапавалі з Глыбокага ў Віцебскі СІЗА, ягоныя паплечнікі вывесілі на мосьце ў цэнтры Менску расьцяжку з патрабаваньнем вызваліць героя.

Расьцяжка “Турэмшчыкаў — на нары! Дашкевіча — на волю!” зьявілася на мосьце ў раёне вакзала. Такім чынам Малады Фронт выказаў сваё стаўленьне да чарговага незаконнага прысуда свайму лідэру — яшчэ год зьняволеньня.

Нагадаем, 28 жніўня ў глыбоцкай калёніі адбыўся суд над старшынём Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам. Зьмітра абвінавацілі ў парушэньні рэжыму й незаконна асудзілі да яшчэ аднаго году зьняволеньня. Адзначым, што такая тактыка прымянялася ў савецкія часы да тых палітзьняволеных, якія не адмаўляліся ад сваіх перакананьняў. Дашкевіч адмовіўся ад паслугаў адваката, бо лічыў, што гэты працэс ад пачатку штучны й сфабрыкаваны.

            

            

Падзяліцца:

Каментары