Малады Фронт плянуе перайсьці на сеткавы прынцып працы

Малады Фронт плянуе перайсьці на сеткавы прынцып працы

На адкрытым зьездзе МФ будзе абмеркаваная канцэпцыя сеткавай структуры арганізацыі, заснаваная на гарызантальнай супрацы, без выразнай гіерархіі. Публікуем некаторыя асноўныя рысы канцэпцыі. Заўважым, гэта толькі варыянт, які МФ разгледзіць на будучым зьезьдзе.

Ужо зараз Малады Фронт зьяўляецца рухам, расьсеяным па розных сфэрах грамадзкага жыцьця. Маладафронтаўцы працуюць у рэдакцыях, заводах, кавярнях, кампаніях, маюць уласны бізнэс. Многія зь іх прысьвячаюць небагата часу справе МФ. Ці значыць гэта, што цяпер яны не маладафронтаўцы? Вядома ж, не. Бо пераважная большасьць зь іх не адмовілася ад уласных перакананьняў.

Слуцкі збройны чынМФ ня партыя, але рух. Далёка ня кожны чалец арганізацыі мае партбілет ці рэгляментаваныя кіраўніцтвам абавязкі. Досьвед сьведчыць, што для правядзеньня любой акцыі дастаткова невялікай аўтаномнай суполкі, а ўзгадненьне з кіраўніцтвам не патрабуецца. Значыць, у наш час інтэрнэту варта больш увагі надаць будаваньню сетак з гарызантальнымі сувязямі.

На думку некаторых актывістаў, такі падыход дасць больш прасторы для дзеяньняў і дадатковую кансьпірацыю і абарону. Аніякіх спісаў актывістаў, аніякай абавязалаўкі, поўная свабода ініцыятывы й творчасьці для шараговых прыхільнікаў. Мы маем агульную мэту і працуем над яе прасоўваннем. Каардынуемся праз сеціва і абмяркоўваем кожную справу толькі з непасрэднымі яе ўдзельнікамі.

Безумоўна, і пры такой структуры застанецца кіраўнічы Сойм у якасьці мадэратара руху, альбо Ўправа – у якасьці ядра, якое будзе акумуляваць стратэгіі ды ажыцьцяўляць агульную каардынацыю. Такім чынам кіруецца Вікіпедыя. Падобныя схемы выкарыстоўваліся падчас працы многіх пасьпяховых рухаў: ад “Салідарнасьці” да “арабскай вясны”. Па гэткай схеме ствараецца свабоднае праграмнае забесьпячэньне (open source). На зьездзе МФ будуць разглядацца варыянты афіцыйнага прыняцьця такой палітыкі арганізацыі.

Маеш што сказаць? Далучыся да абмеркавання ў каментарох. А лепей – прыдзі на Адкрыты зьезд 12 верасьня і выкажы, што думаеш на гэты конт. Нашая будучыня, як краіны, так і руху, ствараецца зараз.

Беларусь чакае цябе!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Aug 11, 2015:19:19)Адказаць

    дня тры таму дасылаў вам свой камент “МФу” і ён не з’явіўся тут.
    на вашай старонцы ў ФэйсБуку спачатку з’явіўся, а праз суткі знік, разам з маёй магчымасцю штосьці тамака каментаваць у будучыні – то бок вы мяне заблакавалі.
    страшнага нічога не бачу: мяне блакавалі і знішчалі мае каменты на ўсіх б-ч-б сайтах апошнія гадоў шэсць мінімум.

    на развітанне:
    вы МФ-аўцы якія мяне блакавалі і ненавідзіце за мой погляд на б-ч-б падзеі ці б-ч-б ідэю ў цэлым памыляецеся што вас быццам бы аб’ядноўвае б-ч-б зя-ідэя ці проста б-ч-б ідэя / ідэалогія
    насамрэч усіх вас бел-чырвона-белыя вы мае аб’ядноўвае пасрэднасць
    тых хто быў даўно ў 80-я мінулага 20 стагоддзя і тых хто ёсць сёння ў пачатку 21 стагоддзя
    гэта я мягка сказаў.

    гэты чыннік – пасрэднасць – я зразумеў ці разглядзеў гадоў мо з 10 таму мінімум тут у Амерыцы, і выказваю ўпершыню вам, маладыя беларусы і беларускі

    таму або мэта дзейнасці беларуская дэмакратыя, або б-ч-б пустазвонства

    бывайце

  2. Anatol Starkou (Aug 11, 2015:19:22)Адказаць

    Паўтор:

    МФу

    МФ: “…пераважная большасьць маладафронтаўцаў не адмовілася ад уласных перакананьняў.”

    Якія? Адно, два, тры назавіце, калі ласка.

    Ці няўжо наступныя:
    – беларускі народ – гэта беларусы, рускія, ўкраінцы, палякі, габрэі, татары і іншыя, хто жыве на Беларусі разам з намі беларусамі;
    – дзяржава Беларусь належыць усім грамадзянам Рэспублікі Беларусь;
    – беларуская мова, адпаведна вынікам рэферэндуму-1995, мае роўны статус з русским языком;
    – беларуская дэмакратыя на Беларусі – гэта ўлада падкантрольная беларускаму народу.

    МФ: “Мы маем агульную мэту і працуем над яе прасоўваннем.”

    Дык што за мэта, МФ? І хто гэтыя МЫ? Ўдакладніце, калі ласка.

    МФ: “Каардынуемся праз сеціва і абмяркоўваем кожную справу толькі з непасрэднымі яе ўдзельнікамі.”

    Гэта добра. Бо калі каардынуецеся праз беларускае сеціва, то ўсю вашу перапіску будзе ведаць толькі беларускі КДБ. А калі будзеце каардынавацца шчэ й праз міжнароднае сеціва, то пра вашыя “каардынаты” будуць ведаць ЦРУ, МІ 6, Моссад і шмат іншых спецслужб.

    Таму і кажу: гэта нядрэнная ідэя. Хто вам яе падкінуў?

    МФ: “Падобныя схемы выкарыстоўваліся падчас працы многіх пасьпяховых рухаў: ад “Салідарнасьці” да “арабскай вясны”.”

    За арабаў не скажу, а вось за Салідарнасць выкажуся, хоць тады не было інтэрнэту.
    Тады, дзеткі, былі даляры. Яны і каардынавалі дзейнасць польскай Салідарнасці.

    Я живу в Штатах более 12 лет.
    Американское общество неполитизированное. Главный Идеолог США – мистер Доллар. Только он интересует американцев, а они – есть его интерес.

    За эти годы я тысячу раз рассказывал американцам, где находится Беларусь, после того, как отвечал на их вопрос, мол, откуда я. Не знают 999 человек из 1000. Им это не надо знать. Политикой у них занимаются спецы в политике. У нас – по старой доброй советской традиции – каждая кухарка знает, как правильно управлять государством Беларусь.

    На Украине тоже самое, и о Неньке американцы знают тоже самое – то есть ничего. К тому же, за полтора года с гаком на моей работе в Нью Йорке со мной коллеги поговорили о ней только два раза: (1) когда на майдане протестанты бросали коктейль Молотова в полицию, и (2) когда Крым воссоединился с Россией. Фсё.

    Это потому, что туда – на Украину – недавно прибыл Главный Идеолог США или его представители ввиде Стодолларовых Купюр, и они сейчас там работают, и помогают украинцам, как когда-то помогали полякам во времена Солидарности.
    Америка всегда была с нами – белорусами, русскими и украинцами, и в годы кончины СССР тоже. В то время я выписывал газету ИЗВЕСТИЯ, и как-то прочитал, что для развала СССР достаточно пары мешков долларов. Так и произошло.
    Сколько понадобилось мешков долларов для развала Украины? Учитывая инфляцию с тех советских времен, думаю, что тоже пары мешков хватило, и Главный Идеолог США мистер Доллар, если ему надо будет, напечатает еще пару-тройку для Беларуси и России.

    МФ: “На зьездзе МФ будуць разглядацца варыянты афіцыйнага прыняцьця такой палітыкі арганізацыі. Маеш што сказаць?”

    Маю. Я здраджваць сваёй дзяржаве не збіраюся. А вы?

    МФ: “Беларусь чакае цябе!”

    Угу. Ўся? Ўсе 9,5млн грамадзян?