Малады Фронт прапануе перайменаваць вуліцу Леніна за гадзіннік Мясьніковіча

Малады Фронт прапануе перайменаваць вуліцу Леніна за гадзіннік Мясьніковіча

4 сьнежня актывісты Маладога Фронту атрымалі адмову ад Віцебскага гарвыканкаму перайменаваць вуліцу Леніна. Галоўнаю прычынаю адмовы кіраўніцтва Віцебска называе недахоп сродкаў у мясцовым бюджэце.

У сувязі з гэтым Малады Фронт прапануе  Віцебскаму гарвыканкаму зьвярнуцца да прэм’ер-міністра з просьбаю прадаць свой гадзіньнік, на які сярэднестатыстычнаму беларусу трэба працаваць гадоўш дзесяць нічога ня піўшы і ня еўшы. За адрыманыя грошы віцебскія маладафронтаўцы прапануюць аднавіць гістарычную справядлівасьць у Віцебску, вярнуўшы вуліцы Леніна яе гістарычную назву.

Зварот

Віцебскі гарвыканкам

Аляксандр Лукашэнка не раз заклікаў усіх напярэдадні Новага года рабіць добрыя справы. Многія заможныя людзі могуць адгукнуцца на яго просьбу, дапамагчы тым, што жывуць у нястачы, падтрымаць сацыяльныя праекты, вярнуць гістарычную справядлівасць.

У адмове аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыакнкаму вярнуць вуліцы Леніна гістарычную назву асноўнаю прычынаю названы недахоп сродкаў у бюджэце. Мы лічым, што пры дапамозе дабрачынных узносаў гэта пытанне можна вырашыць. Актывісты Маладога Фронту лічаць адным з самых забяспечаных людзей у нашай краіне Міхаіла Мясніковіча.

Міхаіл Мясніковіч носіць гадзіннік якія ў тры разы даражэй нават за гадзіннік прэзідэнта краіны (хаця, скажам праўду, майбахам яшчэ не абзавёўся Мясьніковіч). Гэтя швейцарскі Girard — Perregaux Vintage 1945-га. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года. Такія Ў мінскай краме на Камсамольскай каштуюць 400 мільёнаў рублёў. Мы лічым, што ў нашай краіне гэта не непаважліва ў адносінах да да народа і нават да прэзідэнта.

Таму Малады Фронт прапануе Віцебскаму карвыканкаму звярнуўцца да спадара Мясніковіча з просьбай прадаць гадзіннік на дабрачынным аўкцыёне, а на атрыманы даход вярнуць гістарычную назву цяперашняй вуліцы Леніна.

 

Падзяліцца:

Каментары