Там сёння адбываецца галасаванне на выбарах расійскага прэзідэнта.
Гэта быў невялікі перфоманс. Цягам прыкладна пяці хвілінаў маладафронтаўцы раздавалі людзям каля амбасады белыя стужкі — сімвал нядаўняй акцыі расійскай апазіцыі “Вялікае белае кола”. Нікога з удзельнікаў перфомансу не затрымалі.
Агулам ля дыппрадстаўніцтва даволі шмат людзей, ля гэтага ўчастку для галасавання стаіць чарга прыкладна з сотні чалавек. На дадзены момант там прагаласавала ўжо каля 2 тысяч чалавек. Побач з амбасадай шмат міліцыі, стаіць мікрааўтобус са спецназам.
Тэкст – “Еўрарадыё”, фота – “Еўрарадыё” і “Хартыя-97”
Ганна (Mar 04, 2012:20:06)
Сення, калі мы пасля малітвы ехалі дадому, бачылі, як Барсукоў з нарадам міліцыі на ўкрыжаванні вуліцы Валадарскага і прашпекта Незалежнасці блакавалі групу моладзі, чалавек 10. Маладыя людзі стаялі каля сценкі будынка, а Барсукоў ім нешта актыўна казаў. Гэта было дзесьці 20-40. Можа спатрэбіцца гэтая інфа каму-небудзь. Не ведаю, ці затрымалі іх, ці не. Хлопцы нейкія зусім маладыя.