«Малады Фронт» раздаваў каля «Макдональдза» антысталінскія ўлёткі

«Малады Фронт» раздаваў каля «Макдональдза» антысталінскія ўлёткі

29 кастрычніка а 14-й гадзіне некалькі актывістаў «Маладога Фронту» зладзілі акцыю. Яны раздавалі ўлёткі, у якіх апавядалася гісторыя трагічных падзеяў 1937 году.

Нагадаем, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД — «амэрыканкі» — былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменьнікі.

У гэтым сьпісе прыведзеныя імёны асобаў, якія былі рэпрэсаваныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ўладамі Савецкага Саюзу. Невінаватасьць большай часткі зь іх была потым прызнаная савецкімі судамі. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку. [Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году]

Фотаздымкі ад Радыё Свабода:

Падзяліцца:

Каментары