Малады Фронт заклікае адзначыць гадавіну перамогі над Масквой

8 верасьня а 18 гадзіне ля расейскай амбасады (Менск, вул. Нававіленская 1а) адбудзецца акцыя “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!”

Гісторыя саюзных адносін Расеі і Беларусі – гэта гісторыя суцэльных войнаў і паўстаньняў. Так 8 верасьня адзначаецца ў Беларусі Дзень беларускай вайсковай славы – у гэты дзень у 1514 годзе адбылася Бітва пад Воршай, у якой 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло 80-тысячнае войска маскавітаў.

“Перамога беларускай зброі у 1514 годзе на многія дзясяцігодзьдзі спыніла імпэрскі шал Масквы. Праз паўтысячы год ад тае паразы пад Воршай Масква ізноў прагне крыві і суседзкіх земляў. Сёньня як ніколі актуальны словы героя Беларусі Кастуся Каліноўскага: “Народзе, тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!” – гаворыць лідар Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. – Таму мы заклікаем адзначыць 502-ую гадавіну Бітвы пад Воршай – Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расеі, што яе чакае, калі яна спрабуе рэалізаваць у Беларусі сваі імпэрскія комплексы”.

Малады Фронт запрашае патрыётаў 8 верасьня а 18 гадзіне да расейскай амбасады (Менск, вул. Нававіленская 1а) на акцыю “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!”

Падзяліцца:

Каментары