Малады Фронт заклікае на талаку ў Курапаты

Малады Фронт заклікае на талаку ў Курапаты

Маладафронтаўцы заклікаюць усіх, хто мае такую мажлівасьць, далучыцца да талакі ў Курапатах, што адбудзецца 31 кастрычніка, за дзень да акцыі ўшанаваньня ахвяр камуністычных рэпрэсій “Дзяды”.

“Мы плянуем прыбіраць Курапаты з унутранага боку МКАД, дзе ўрочышча найбольш забруджанае і заросшае кустоўем. Ужо на наступны дзень пасьля нашай талакі, на “Дзяды”,  ў гэтай частцы Курапат будуць усталяваныя новыя крыжы”, – распавядае адзін з арганізатараў талакі.

Збор удзельнікаў таналакі 31 кастрычніка а 12 гадзіне на канцавым прыпынку тралейбусаў 46 і 53 “Зялёны луг – 7”.

Арганізатары талакі просяць удзельнікаў браць з сабою пярчаткі і тых, хто мае такую мажлівасьць, рабочы інструмант: рыдлёўкі, граблі, сякеры, пакункі для сьмецьця.

Падзяліцца:

Каментары