Малады Фронт заклікае прыйсьці на адкрыцьцё “расейска-беларускага” графіці

Малады Фронт заклікае прыйсьці на адкрыцьцё “расейска-беларускага” графіці

8 чэрвеня а 17 гадзіне па вуліцы Магілёўская, 32 у Менску адбудзецца адкрыцьцё нашумелага графіці “хлопчыка і дзяўчынкі”, якое выклікала шквал эмоцый і паслужыла прычынаю шматлікіх фотажаб.

На першы погляд бяскрыўднае графіці выклікала незадаволенасьць многіх карыстальнікаў сацсетак, якія зьвярнулі ўвагу на ідэалагічны складнік малюнка, які сымбалізуе ці тое сяброўства паміж Мінскам і Масквою, ці тое паміж Беларусьсю і Расеяй.

Мы, канешне, ня супраць сяброўства, але калі беларускія чыноўнікі паўсюль заяўляюць, што мы нэўтральная і міралюбівая краіна, дзе тады графіці, якія б сымбалізавалі сяброўства з Кіевам? Варшавай? Вільняй?

І чаму графіці Народнага пісьменьніка Васіля Быкава ўлады Менску па-вандальску замалёўваюць, за патрыятычнае графіці “Беларусь мае быць беларускай” – садзяць у турму, а на доказ сяброўства з агрэсарам трацяцця тысячы даляраў з нашых падаткаў?

Таму Малады Фронт прапануе ня толькі выказваць сваю незадаволенасьць у сацсетках і на форумах, але прыйсьці на адкрыцьцё графіці 8 чэрвеня а 17 гадзіне па адрасе Менск, Магілёўская 32 – і выказаць сваю “падтрымку” дадзенаму ідэалагічнаму мерапрыеству. Падтрымаем хто чым можа: ці нацыянальным беларускім сьцягам, ці ўкраінскім, ці плякатам “Расея – гэта вайна!” – хто чым палічыць патрэбным.

Расейска-беларускія бурбалкі сяброўства

Расейска-беларускія бурбалкі сяброўства

 

Расея - гэта вайна!

Расея – гэта вайна!

 

 

Падзяліцца:

Каментары