Малады Фронт заклікае прызнаць Руслана Мірзоева палітвязьнем

Малады Фронт заклікае прызнаць Руслана Мірзоева палітвязьнем

13 сьнежня суд Кастрычніцкага раёна Менску асудзіў рэжысёра “Хронік завода” Руслана Мірзоева да 1 года калоніі.

Крымінальная ж справа на Руслана Мірзоева была ўзбуджана яшчэ ў верасьні быццам бы за парушэньне парадку адбыцьця хатняй «хіміі». Сам Руслан перакананы, што рэальнай падставай да перасьледу сталі ягоныя відэаролікі пра жыцьцё МАЗу знутры і рэаліі менскага мікрараёну Курасоўшчына.

Так улетку, пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце ролікаў пра побыт мазаўскіх рабочых, Руслана звольнілі з прадпрыемства, а за новыя відэаролікі пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне ў жніўні аўтар быў затрыманы і асуджаны на 7 сутак арышту — нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыі». Але ж мы ўсе ведаем тыя ілжывыя пратаколы за “непадпарадкаваньне міліцыі”, па якіх амаль заўсёды садзяць на суткі актывістаў дэмакратычнага руху.

Таму Малады Фронт перакананы, што галоўная прычына перасьледу Руслана Мірзоева – ягоная грамадзкая дзейнасьць, а крымінальная справа, па якой яго асудзілі – відавочна сфальсіфікаваная.

Малады Фронт заклікае праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаць руслана Мірзоева палітвязьнем.

 

Падзяліцца:

Каментары