Заклікаем заўзятараў прыйсці на матч БАТЭ-Барсэлона з “Пагонямі”!

Заклікаем заўзятараў прыйсці на матч БАТЭ-Барсэлона з “Пагонямі”!

12 кастрычніка падчас матчу зборных Беларусі і Македоніі ў Барысаве супрацоўнікі міліцыі вывелі са стадыёна аднаго з заснавальнікаў Маладога Фронта Зьмітра Хведарука і яшчэ 4 заўзятараў за выкарыстаньне герба “Пагоня” і бел-чырвона-белых колераў у вопратцы. На знак пратэсту цэлы сэктар заўзятараў зборнай пакінуў матч.

Ужо на наступны дзень пасля “фальшывых” выбараў рэжым зноў паказаў сваё рэпрэсіўнае хайло. Нягледзячы на тое, што герб “Пагоня” зьяўляецца гістарычным  гербам Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, а таксама афіцыйным гербам Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь – карныя ворганы, напэўна, вырашылі ўсталяваць на стадыёне ў Барысаве рэжым “русского міра”.

Малады Фронт заклікае заўзятараў прынесці 20 кастрычніка на  матч БАТЭ-Барсэлона ў Барысаве як мага больш сымболікі з “Пагоняй” і апранаць вопратку бел-чырвона-белых колераў. “Пагоня” – сымбаль беларускай перамогі!

Падзяліцца:

Каментары