Малады Фронт запрашае на публічнае падпісаньне за бел-чырвона-белы сьцяг

Малады Фронт запрашае на публічнае падпісаньне за бел-чырвона-белы сьцяг

У суботу 24 верасьня адбудзецца публічнае падпісаньне зварота ў Мінкульт за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гістарычных каштоўнасьцяў. У падпісаньні прымуць удзел вядомыя рупліўцы на ніве Беларушчыны. Публічны пікет пачнецца аб 11:00 ля крамы “Цэнтральная” і будзе доўжыцца ўвесь дзень – да 20:00. 

Малады Фронт запрашае да ўдзелу ўсіх! На публічны пікет можна прыносіць падпісныя аркушы, якія многія раздрукоўвалі з інтэрнэта самастойна і падпісваліся. Таксама актывісты будуць зьбіраць сродкі на бел-чырвона-белыя сьцягі, стужкі і іншую нацыянальную атрыбутыку.

“Мы запрашаем вядомых беларусаў, каб прадэманстраваць, як шмат людзей розных заняткаў і поглядаў падтрымоўваюць наш нацыянальны сьцяг і прагнуць яго вяртаньня, – распавядае арганізатар кампаніі па збору подпісаў Зьміцер Дашкевіч. – Перакананы, гэта натхніць многіх патрыётаў, якія пакуль баяцца выказваць сваю пазіцыю. Апроч гэтага мы будзем прасіць падпісантаў ахвяраваць сродкі на выраб нацыянальнай атрыбутыкі, бо ўся наша дзейнасьць фінансуецца толькі намі самімі – складкі маладафронтаўцаў і збор грошаў сярод нашых прыхільнікаў. Тыя ж банэрэ для падпісных пікетаў каштуюць грошаў, а заўтра мы плянуем выставіць ужо пяць такіх пікетаў – чатыры ў Менску і адзін у Маладэчне.”

Нагадаем, што 19 верасьня распачаўся збор подпісаў за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Таксама вы можаце падпісаць электронную петыцыю.

Падзяліцца:

Каментары