Малады Фронт заступіўся за БАЖ

Малады Фронт заступіўся за БАЖ

Маладафронтаўцы заўважылі слушнасць некаторых фразаў у выказваннях старшыні Белтэлерадыёкампаніі Давыдзькі, каторы выказаўся за легалізацыю прастытуцыі словамі:

“Так, існаванне афіцыйнай магчымасці купіць сэкс за грошы, магчыма, раз’юшвае некаторых старых жонак, якія не разумеюць, што цяпер іх мужы (калі ўжо яны «хадакі» па прыродзе сваёй) на каханак марнуюць значна больш. Прычым цікава, што на значна больш страшную, на духоўную прастытуцыю, калі ты душу прадаеш за грошы, калі ты хлусіш у імя грошай, мяняеш сваё ўласнае «я» за грошы — ніхто ўвагі не звяртае. А гэтая прастытуцыя страшнейшая. Але гэта паўсюдна, гэта не лічыцца прастытуцыяй.

Сапраўды, спадару Давыдзьку варта задумацца аб той прастытуцыі, калі ты хлусіш у імя грошаў. Продаж свайго сумлення ні чым ня лепшы за продаж свайго цела.
І пасля апошняга рэпартажа пра БАЖ і ўсіх дзённых пасквіляў ад БТ Давыдзьку варта ўдумацца ў тое, што ён кажа.

Падзяліцца:

Каментары