Малады Фронт зьвярнуўся да грамадзяніна Лукашэнкі

Малады Фронт зьвярнуўся да грамадзяніна Лукашэнкі

29 верасьня маладафронтаўцы зьвярнуліся да Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных.

Зварот на імя грамадзяніна Лукашэнкі ад імя зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт” падаў намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка. А 12-ай гадзіне Мікалай асабіста накіраваўся да будынку па вул. К.Маркса 38 у Менску, каб падаць зварот.

Аляксандр Рыгоравіч!

Паведамляем вам, што ворганамі вашай карнай сыстэмы ажыцьцяўляецца безпрэцэдэнтны ціск на нашага сябра Дашкевіча Зьмітра Вячаслававіча. Ведаючы вашую ролю ў тым, што многія палітычна актыўныя грамадзяне апынуліся за кратамі, мы інфармуем вас, што тыя безчалавечныя ўмовы, якія вы спэцыяльна ствараеце для вашых апанэнтаў, ня тое што не адпавядаюць сучасным сусьветным стандартам, — яны дадаюць нэгатыўны рэйтынг нашай краіне.

Разам з заяваю, дадаем фота турмаў краінаў, дзе паважаюць правы сваіх грамадзянаў і не зьдзекуюцца над імі.

Улічваючы абсалютную відавочнасьць абсурднасьці абвінавачваньняў супраць тых палітзьняволеных, якія застаюцца за кратамі, мы патрабуем неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі наступных палітычных зьняволеных:

Зьміцер Дашкевіч
Эдуард Лобаў
Мікалай Статкевіч
Зьміцер Бандарэнка
Андрэй Саньнікаў
Дзьмітрый Ус
Павал Севярынец
Яўген Васьковіч
Мікалай Аўтуховіч
Алесь Бяляцкі

Просім у адпаведнасьці з законам “Аб звароце грамадзянаў” даслаць адказ у 15-дзённы тэрмін.

ММА “Малады Фронт”

29.09.2011 г.

Падзяліцца:

Каментары

  1. zajac (Sep 29, 2011:13:56)Адказаць

    >> Просім у адпаведнасьці з законам “Аб звароце грамадзянаў” даслаць адказ у 15-дзённы тэрмін<<

    Вы ж на імя грамадзяніна звяртаецеся, які тут можа быць закон Аб зваротах!

    • -M-F- (Sep 29, 2011:16:08)Адказаць

      мы зьвяртаемся ў звароце да грамадзяніна гэтага, дыктатарчыка мясцовага. А заяву накіроўваем да дзяржаўнай установы — Адміністрацыя прэзыдэнта.
      Адмыслова ўсё прадумалі, каб патрапіць пад дзеяньне закону “Аб зваротах” =)