“Малады Фронт” зьвярнуўся да YEPP і EDS

“Малады Фронт” зьвярнуўся да YEPP і EDS

У межах кампаніі салідарнасьці з адміністратыўна арыштаванымі актывістамі, “Малады Фронт” зьвярнуўся да моладзевага крыла Эўрапейскай Народнай Партыі і Эўрапейскай студэнцкай арганізацыі ЕДС.

“Сёньня лепшы актыў Менскага “Маладога Фронту” адбывае чарговыя адміністратыўныя арышты ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. На дадзены момант там знаходзяцца Раман Васільеў, Уладзімір Яроменак, Зьміцер Крэмянецкі”, — сказана ў звароце.

“У сувязі з надзвычайнай сытуацыяй, “Малады Фронт” абвяшчае пачатак кампаніі салідарнасьці з адміністратыўна затрыманымі.

Заклікаем Вас праявіць салідарнасьць з адміністратыўна арыштаванымі. Мы ўсе звыкліся да “сутак” і лічым іх звычайнай справай, у той час, калі гэта ёсьць вельмі дзейсным сродкам здзеку над людзьмі”, — дадаюць маладафронтаўцы.

Нагадаем, Уладзімір Яроменак ня быў вызвалены ўчора пасьля адбыцьця 7-суткавага арышту і зараз знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёну па новым абвінівачваньні ў здзяйсьненьні адміністратыўнага парушэньня.

Падзяліцца:

Каментары