Нашы акцыі


САЛІДАРНАСЬЦЬ З ПАЛІТВЯЗЬНЯМІ!
У краіне без Салідарнасьці ня можа быць Свабоды. Падзеі 19 сьнежня 2010 г. дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ўдала скарыстаў у мэтах рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай моладзі. За кратамі апынуліся многія звычайныя беларусы, такія ж, як і ты, прыхільнікі дэмакратыі ды незалежнасьці. Нельга абыякава глядзець як рэпрэсіўная машына Лукашэнкі ламае лёсы маладых патрыётаў Бацькаўшчыны.

Парады: праводзьце ў сваім горадзе акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі — распаўсюджвайце ў друкаваным, маляваным выглядзе інфармацыю аб зьняволеных. Агалоскаю праблемы мы зможам паспрыяць хутчэйшаму вызваленьню невінаватых юнакоў з-пад варты!

Акцыі: Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьню 

 

ўАДРОДЗІМ МОВУ! АБАРОНІМ НАЦЫЮ!
Мова – найвялікшы скарб, дадзены Госпадам кожнаму народу. 3 роднай мовай зьвязаны нацыянальная гісторыя, культура, традыцыі і сучаснасьць. Яна зьяўляецца сродкам зберажэньня і перадачы культурных і духоўных каштоўнасьцяў. Разам мы абаронім родную мову! Прыклад таму – пасьпяховая кампанія “МТС – па-беларуску”). Мы з вамі, як актыўныя грамадзяне краіны, мусім даць свой адказ на шматгадовую русыфікацыю.

Парады: размаўляйце па-беларуску. Зьбірайце подпісы за беларусізацыю асобных сфэраў побыту. Жыцьцё сьведчыць, што такія маленькія крокі даюць плён.

 

САША, СЫХОДЗЬ!
Два прэзыдэнцкія тэрміны зьяўляюцца максымум у большасьці краінаў сьвету. Першы прэзыдэнт Беларусі адпрацаваў на гэтай пасадзе ажно тры пяцігадовыя тэрміны + два гады, якія Аляксандар Рыгоравіч дапісаў сабе падчас зьменаў Канстытуцыі. Цягам 17 гадоў кіраўнік Беларусі ўмацоўваў аўтарытарную сыстэму, што суправаджалася эканамічнымі, карупцыйнымі ды палітычнымі злачынствамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Палітычных апанэнтаў Лукашэнка прыбіраў са свайго шляху.

Парады: праводзьце распаўсюд інфармацыі аб незаконным характары паўнамоцтваў Лукашэнкі, розным кшталтам высьмейвайце неадукаванасьць нашага гарэтнага дыктатарчыка.

———————

 

ХОПІЦЬ ЧАКАЦЬ — ДЗЕЙНІЧАЙ!

Каб далучыцца да дзейнасьці Маладога Фронту неабходна любіць Беларусь і не шкадаваць высілкаў для дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны.

Стварайце мясцовыя суполкі Маладога Фронту у сваім горадзе, раёне, двары; праводзьце акцыі, рабіцеся мясцовым лідэрам сярод моладзі і удзельнічайце ў агульнанацыянальнай дзейнасьці Маладога Фронту.

Каб быць прыкладам для аднадумцаў і мець давер паплечнікаў зь іншых рэгіёнаў Беларусі, дасылайце інфармацыю аб мясцовых мерапрыемствах на press.mfront[at]gmail.com. Аб вашай дзейнасьці даведаюцца тысячы неабыякавых да лёсу Беларусі людзей. Агалоска праблемы, акцыі або ініцыятывы заўсёды дапамагае яе правядзеньню.

Зараз суполкі Маладога Фронту дзейнічаюць у розных кутках Беларусі. Арганізацыя ня мае моцнага цэнтралізаванага кіраўніцтва, паўаўтаномныя суполкі МФ па ўсёй краіне аб’ядноўвае толькі нацыянальная ідэя – любоў да Беларусі.

Нішто ня спыніць дух беларускага адраджэньня! Але ніхто ня дасьць вам дакладнага рацэпту, што рабіць і як дзейнічаць. Толькі мы самі можам быць гаспадарамі свайго жыцьця і браць адказнасьць за праблемы і посьпехі ў нашым жыцьці, сваім горадзе або ў роднай краіне. Няхай жаданьне пераменаў і творчы падыход вам дапамогуць.

Глядзіце таксама:Як гэта робіцца” ды іншыя парады маладафронтаўцу