Сусьветны Рок За Беларусь!


БМА Group і Маладым Фронт распачалі акцыю “Сусьветны Рок за Беларусь!”, мэта якой — зьвярнуць увагу музыкаў усяго сьвету на сытуацыю, у якой апынулася беларуская рок-культура. Апошнiя некалькi месяцаў незаконны аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкi вядзе самую сапраўдную вайну супраць беларускй моладзi й беларускага року.

Летам 1999 г. прэзыдэнт Лукашэнка й ягонае атачэньне вычарпалi тэрмiн сваёй легiтымнасьцi, але, каб захаваць сваю ўладу, усталявалi ў краiне рэжым страху, нянавiсьцi й падазронасьцi. Беларусь iмклiва вяртаецца да часоў КГБ СССР i робiцца запаведнiкам нэасавецкага рэваншызму. У Беларусi арыштоўваюць i кiдаюць за краты вядомых усёй краiне дзеячоў апазыцыйнага руху, зьбiваюць i трымаюць у турмах моладзь, а таксама, працягваючы прарасейскую палiтыку, вынiшчаюць усё беларускае — сымболiку, назвы, падручнiкi, мову й адукацыю. Цяпер дайшла чарга й да беларускага року.

Толькi за тры летнiя месяцы 1999 г. улады забаранiлi цi сарвалi больш за 10 рок-канцэртаў па усяе Беларусi.

19 чэрвеня — рок-акцыя “Моладзь за Беларусь!”, якую Малады Фронт i Беларуская Музычная Альтэрнатыва зьбiралiся правесьцi ў Менску, была блякаваная менскiмi чыноўнiкамi.
11 лiпеня — рок-канцэрт “Моладзь супраць фашызму” быў сарваны ўладамi на вачох у некалькiх тысячаў гледачоў.
27 лiпеня — улады г.Маладэчна забаранiлi правядзеньне канцэрту, абвiнавацiўшы моладзь у спробах арганiзаваць беспарадкi(?!!).
28 лiпеня — забаронены канцэрт у Менску.
1 жнiўня — чарговая забарона правесьцi рок-канцэрт у сталiчным парку 50-годзьдзя Кастрычнiка.
27 жнiўня, калi дазвол на правядзеньне мерапрыемства ўсё-такi ўдалося атрымаць у маладэчанскiм гарвыканкаме, падчас канцэрту мiлiцыя распачала масавае паляваньне на моладзь, затрымлiвала музыкаў, i ўрэшце, арыштавала арганiзатараў.

За апошнi год былi беспадстаўна забароненыя цi сарваныя рок-канцэрты ў Гораднi, Лiдзе й Маладэчне (па некалькi разоў), а таксама ў Бярэсьцi, Наваполацку, Нясьвiжы, Слуцку й Магiлеве. Беларускi рок не пускаюць на радыё i цэнзуруюць у эфiры TV. Улады закрываюць незалежныя радыёстанцыi (FM101.2, “Беларуская маладзёжная”), музычныя праекты (“Легiён”) i рок-клюбы (“Рэзэрвацыя”); у самым цэнтры сталiцы на нефармальную моладзь праводзяцца самыя сапраўдныя аблавы.

Нянавiсьць дыктатуры супраць беларускага року, супраць беларускай моладзi, супраць усяго беларускага й эўрапейскага прымае характар расправы. У сувязi з гэтым МАЛАДЫ ФРОНТ i Беларуская Музычная Альтэрнатыва распачынае мiжнародную кампанiю
СУСЬВЕТНЫ РОК ЗА БЕЛАРУСЬ!

Мы зьвяртаемся да ўсiх рок-гуртоў Беларусi, Эўропы й сьвету з заклiкам: падтрымайце БЕЛАРУСЬ! Падтрымайце СВАБОДУ! Падтрымайце РОК!

Кожнае слова вашае падтрымкi, кожны ваш зварот цi заява — гэта ўдар па аўтарытарным рэжыме, гэта крок да чаканае волi, да сапраўднае Беларусi.

БМА, Малады Фронт. 1999 год.