Маленькая дзяўчынка з нацыянальным сьцягам на ровары

Маленькая дзяўчынка з нацыянальным сьцягам на ровары

Шасьцігадовая Алеся — дачка грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага — самы малады фронт у Гомелі.

У горадзе маленькая дзяўчынка штодня катаецца на ровары з бел-чырвона-белым сьцягам на багажніку.

“Як там наконт прыняць у шэрагі Моладзі МФ Алесю?” — жартуе бацька Кастусь Жукоўскі.

Маладафронтаўцы радыя вітаць у шэрагах Моладзі Маладога Фронту Алесю Жукоўскую. 🙂

Фармальна, паводле статуту, да Маладога Фронту, як да любой прыстойнай арганізацыі, можна далучацца з 14 гадоў (з дазволу бацькоў), з 16 — дазвол не патрабуецца.

Сямья Жукоўскіх жыве ў цэнтры Гомеля ў незвычайным прыватным доме, аздобленым нацыянальнай сымболікай. Дом, праўда, плянуюць неўзабаве зьнесьці, каб замест яго пабудаваць шматпавярховы гмах.

Фотаздымкі: http://belapan.com

Падзяліцца:

Каментары