Малітва за Беларусь у Празе

Малітва за Беларусь у Празе

Чэская пратэстанцкая царква абвясціла аўторак 4 кастрычнік 2011 дзнём посту і малітвы за Беларусь. Невялікая група чэшскіх заступнiкаў з разных царкваў сабралася ў Празе ў бажніцы царквы “Křesťanské společenství” (Christian Fellowship), а дзясяткі іншых молiлiся ў сваiх дамах у многіх месцах па ўсёй краіне.

Ўдзельнікам была прадастаўлена папярэдняя інфармацыя аб сітуацыі ў Беларусі. Яны атрымалi малітоўныя тэмы і прыйшлi на малітву падрыхтаваныя. Ў цэнтры малітвы былі палітычныя зняволеныя Андрей Саннiкаў i Мiкола Статкевiч, i асаблiва зняволеныя хрысцiяне Эдуард Лобаў, Змiцер Дашкевiч, Змiцер Бандаренка ды Павал Севярынец. Сярод іншых беларускіх тэмаў прыгадвалі народны сход, сiтуацыя беларускiх царкваў, змена рэжыму ў краіне, малітвы супраць страху i апатыi ў краіне, за духоўнае адраджэнне нацыі і г.д.

Малітвы, праслаўленне і абвяшчэння Божага слова над Беларусяй цягнуліся дзве гадзiны.

Падзяліцца:

Каментары