МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА

МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА

Гарадзенскі лідэр МФ Алесь Кіркевіч дасылае з турмы КДБ у лістах новыя малюнкі ды вершы.

Свае творы вязень “амерыканкі” прысьвячае перадусім жонцы Надзеі, з якой пабраўся шлюбам пасьля падзеяў 19 снежня, перад арыштам.

Заслаў пыл вочы, прыпыніла бег жыце
Скрыпяць ледзь чутна ў пакоі палавіцы
Зліцце асобаў, асабістасцяў зліцце
Занатаваў Гасподзь, запоўнілі для кніг паліцы.

Гарыць свяча, згасае дзень, вакол карціны-сцены
Мая рука, твае плячо, і пэнзэль з фарбай-вены
Пакутнік – вецер выбіў шкло, раскідаў рэчы
Асветляць карышкі ад кнігаў ноч-падуй на свечы!

Сніў цябе. Пад дажджом, ва ўсім белым
Я ўцякаў, ты даганяла мяне
Усім целам і сэрдцам збалелым
Я (як Горад) змакоў пакрысе

Я ўцякаў, зачынялся дзвярыма
Белай столей аблокі ў гары
Пад заваніцамі Волі ці Веры
Хросным ходам хадзіў дазары

Ты мяне адпускаць не хацела
Госпад звеў нас сцяжынкай адной
Скрыжаваннем эпоха ляцела
Час,дзе ты засталася сабой

Зорка ззяе, рассеялісь хмары
Полем чыстым заслана зямля
Усе збыліся юнацкія мары…
Жорнаў лесу ідзе спакваля!

Падзяліцца:

Каментары