Марафон Салідарнасці: Раманоўскі і Кярсноўская

Марафон Салідарнасці: Раманоўскі і Кярсноўская

Другога кастрычніка  у Марафоне Салідарнасці прыняў удзел  былы вязень сталінскіх лагераў (народжаны ў ГУЛАГу), старшыня  беларускай філіі “Мемарыял”  Уладзімір Раманоўскі.

Таксама адбыўся прагляд дакументальнага фільма  “Ефросиния Керсновская. Житие“ пра трагічны лёс мужнай жанчыны-пісьменніка, мастака  Ефрасінні Кярсноўскай, якая мае беларускія карані.

У 1940 годзе пасля савецкай акупацыі Бесарабіі яна стала вязнем ГУЛАГу, які, па задуме яго стваральнікаў, павінен быў не толькі раз’яднаць грамадства, але і забіць любую думку аб салідарным супраціве таталітарнаму рэжыму. Але ў цынічных і рабскіх умовах лагеру гераіня стужкі захавала чалавечы гонар і годнасць. Нават калі пасля ўцёкаў Кярсноўская была арыштавана і прысуджана да расстрэлу, яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні і сказала, што чалавек варты столькі, колькі каштуе яго слова. Але здарыўся цуд, і смяротную кару ёй замянілі на 10 год лагероў.

“Падчас прагляду гэтага фільма не пакадае адчуванне,што мала што змянілася, усе паўтараецца з нашымі сябрамі праз столькі год: расказы былых палітвязняў аб катаваннях у “амерыканцы”, на Валадарцы, кабінет начальніка “амерыканкі” і яго паводзіны, шмон, прыбіральні, катаванні карцарам,голадам, холадам, нечалавечыя ўмовы, прыніжэнні, жывельныя ўмовы жыцця  і паводзіны начальнікаў калоній –нічога не знікла, не змянілася – усе так жа, як і пры камуністах 70 гадоў таму назад”, —  дзеліцца ўражаннямі ўдзельнік імпрэзы.

Фільм можна паглядзець тут:

http://video.yandex.by/users/elenasemyonova/view/740/?ncrnd=8030#

У чацвер (4 кастрычніка) а 18 гадзіне на Сядзібе БНФ барды Свабоды Барды Свабоды Раман Яраш і Андрэй Касцень будуць выступаць у Марафоне Салідарнасці з палітвязнямі!

Падзяліцца:

Каментары