Маратон «Люблю Беларусь» працягвае сваё шэсьце

Маратон «Люблю Беларусь» працягвае сваё шэсьце

11 лютага маратон «Люблю Беларусь» наведаў адразу два гарады — Гомель і Варшаву.

У Варшаве да акцыі далучыліся беларускія студэнты. Яны вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг у раёне «Ochota», які знаходзіцца амаль у цэнтры горада.
— Гэтым мы выказалі сваю салідарнасьць зь беларускімі маладафронтаўцамі, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі. — Варшава — гэта частка некалі агульгай для нас дзяржавы, Рэчы Паспалітай. Таму сьцяг, вывешаны намі, падкрэсьлівае гістарычную еднасьць і прыналежнасьць Беларусі да эрапейскай сям’і.

Варшава, Бел-чырвона-белы сьцяг

Варшава, Бел-чырвона-белы сьцяг

У Гомелі нацыянальны сьцяг вывесіла маладая актывістка. Гэта адбылося ў цэнтральным парку горада на мосьце праз раку Сож.
— Гомель — адзін з памежных з Расеяй гарадоў, — кажа дзяўчына. — Таму бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста павінен аберагаць яго, як нішто іншае. Лічу, што яшчэ існуе небясьпека для нашай краіны з боку ўсходняга суседа.

Гомель, Бел-чырвона-белы сьцяг

Гомель, Бел-чырвона-белы сьцяг

Маратон «Люблю Беларусь» працягваецца. Ён ужо наведаў 7 мясьцінаў. Можаш далучыцца й ты. Для гэтага дастаткова вывесіць нацыянальны сьцяг на вуліцы свайго горада. Любіш Беларусь? Дакажы тое справай!
Свае фота можна даслаць на э-мэйл: gonzospirit.j@icloud.com, а таксама на press.mfront@gmail.com — афіцыйную пошту Маладога Фронту.

Нагадаем ,маратон “Люблю Беларусь” стартаваў 4 лютага з ініцыятывы Маладога Фронту. Нацыянальныя Бел-чырвона-белыя сьцягі былі ўзьнятыя ў Бабруйску, Маладэчне, Жлобіне, Воршы

Падзяліцца:

Каментары