Марэк Мігальскі заклікае спыніць катаванні Дашкевіча

Марэк Мігальскі заклікае спыніць катаванні Дашкевіча
У сувязі з чарговым судом над лідэрам МФ Зміцерам Дашкевічам д-р Мігальскі звярнуўся да старшыні Еўрапейскага Парламента Марціна Шульца, прадстаўніка ЕС на Беларусі Майры Мора, а таксама да міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.
Мігальскі падкрэсліў, што вырак суду ёсць чарговай спробай націску на Дашкевіча, а таксама звярнуў увагу на той факт, што апазіцыянер неаднойчы трапляў пад пераслед з боку адміністрацыі калоніяў, а большасць свайго тэрміну адбываў у карцарах ды ізалятарах.
Еўрапейскі пасол адзначыў, што беларускія ўлады працягваюць пераслед і націск на палітвязняў і заклікаў да ўмяшальніцтва ў справу пераследу Зміцера Дашкевіча.
Дадаткова д-р Мігальскі звярнуўся да Майры Моры з заклікам адведаць Зміцера ў турме і прыгледзецца да варункаў, у якіх утрымліваецца лідэр Маладога Фронту, як да яго ставіцца турэмная адміністрацыя, а таксама праверыць ягоны стан здароўя і самаадчуванне.
Еўрапейскі пасол таксама звярнуўся да Генеральнага Пракурора РБ. Пасол падкрэсліў, што ацэньвае дзеянні адміністрацыі калоніі № 20 у Мазыры як ціск на апазіцыянера, прыклад катаванняў і гвалту, а чарговы вырак, абцяжарваючы варункі адбывання тэрміну, як спосаб ізаляцыі. Д-р Мігальскі заклікаў неадкладна спыніць ціск на Дашкевіча, а таксама забяспечыць годныя варункі для адбывання тэрміну.
Поўны тэкст тут:

Падзяліцца:

Каментары

  1. Крывіч (Dec 03, 2012:00:08)Адказаць

    Жыдоўская радыё “Свабода” не друкуе каментары, у якіх людзі падтрымліваюць утварэньне Дзяржавы Палесьціна 29.11.2012. А друкуе толькі такія: “Поўнасьцю на баку ізраільскага народу !!! Малайцы ! Гэта адзіная цівілізаваная дзяржава на Бліжнім Усходзе.” І дзесяткі гадоў гэтая Цывілізаваная дзяржава праводзіць ХАЛАКОСТ палесьцінскага народу на яго роднай зямлі.
    А за вызваленьне палітвязьняў трэба змагацца усім нам больш рашуча.

  2. Крывіч (Dec 04, 2012:14:23)Адказаць

    4.12.2012. РС:” Дэмакратычная апазыцыя хоча дасягнуць гендэрнай роўнасьці
    «Для нас сёньня вельмі значны дзень. Мы, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, прафсаюзаў, палітычных партыяў, пачынаем супольную працу над выкананьнем нацыянальнай гендэрнай плятформы», — заявіла сёньня падчас падпісаньня адпаведнага мэмарандуму старшыня «Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху» Людміла Пеціна.”
    Нарэшце Бел апазіцыя прачнулася і аб’ядналася вакол рашэньня лёсавызначальнай палітычнай праблем РБ -як ураўняць пол. ПА ЧУТКАМ, ПАЧНУЦЬ З БОГДЗІ ДАНЧЫКА.