Маўклівы прысуд не зьмянілі

Маўклівы прысуд не зьмянілі

Скаргу жодзінскага маладафронтаўца на неабгрунтаванае затрыманьне ў сераду вечарам не задаволілі.

Пастанову Жодзінскага суда ад 14 ліпеня 2011 г. у дачыненьні да Рамана Васільева пакінулі бяз зьменаў, скаргу без задавальненьня. Судзьдзя Менскага вабласнога суда Бойка М.М. ня бачыць падставаў для скасаваньня пастановы адміністрацыйнага аршыту Рамана Васільева, затрыманага ў сераду 13 ліпеня ў час г.зв. “народных гуляньняў”.

Як паказалі сьведкі з боку абвінвачаньня, у сераду 13 ліпеня Раман Васільеў побліз уваходу ва ўнівэрсам “Цэнтральны” гучна й нецэнзурна лаяўся.

У тую сераду ў Жодзіна адбыліся чатыры затрыманьні людзей, якія гулялі ўвечары на плошчы Леніна ля ДК “БелАЗ” і адно, як бачна, мэтанакіраванае затрыманьне Рамана Васільева, які быў апрануты ў белую футболку з надпісам “Малады Фронт” і знаходзіўся на пляцоўцы ля Унівэрсаму “Цэнтральны”, па якім быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.

Суд вёў судзьдзя Самойла М.Ф., вядомы ўжо па несправядлівых прысудах. На судовым працэсе. З боку абвінаваўцаў паказаньні давалі начальнік МГП Жодзінскага ГАЎС Сяргей Сівец, які знаходзіўся ў час затрыманьня ў іншым месцы (кіраваў затрыманьнямі грамадзянаў на плошчы Леніна). Ён адзначыў, што здарэньня ня бачыў, але аддаў загад аб затрыманьні, калі атрымаў па рацыі інфармацыю з словаў прысутных ля Унівэрсаму “Цэнтральны” супрацоўнікаў міліцыі. Апошнія, служачыя ГАЎС Петрушэня й Назараў, а таксама супрацоўнік АБЭП Мураўскі — давалі ў судзе супярэчлівыя паказаньні, якія аднак былі ўзятыя судом у аснову вынесенага ім прысуду. Грамадзянскія сьведкі з боку абароны былі цалкам праігнараваныя.

Падзяліцца:

Каментары