Мажлівасць для навучання ад Erasmus Mundus

Мажлівасць для навучання ад Erasmus Mundus

Шаноўнае спадарства,

хочам Вас праінфармаваць пра тое, што з’явілася магчымасць атрымання стыпендыі Erasmus Mundus, прызначанай для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія хочуць распачаць навучанне ў адным з універсітэтаў. Прапанаваныя ўніверсітэты ўваходзяць у склад аб’яднання EMINENCE (у Польшчы гэта ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані).

“Стыпендыя”, акрамя непасрэдна штомесячнай стыпендыі, пакрывае выдаткі на страхоўку, аплату вучобы, а таксама кошты падарожжаў да і з месца пражывання.

Стыпендыя ў першую чаргу будзе прызначана для так званай групы TG3 (асобаў, якія палітычна пераследуюцца, якіх выключылі з-за палітычнай і грамадзкай актыўнасці з універсітэту, палітычным уцекачам, дакладныя крытэрыі гэтых асобаў напісаныя ніжэй). Стыпендыя будзе скіраваная для атрымання ступені бакалаўрыята (макс. 36 месяцаў) ці магістратуры (макс. 24 месяцы).

Падрабязнасці на старонцы:

http://www.mundus.amu.edu.pl/EMINENCE/index.php

Target Group 3 гэта:

Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі ці Азербайджана, якія знаходзяцца ў асабліва небяспечным  становішчы па сацыяльных і палітычных прычынах:

• Заяўнік мае мець  статус уцекача  (міжнародны статус уцекача або ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краінаў);

• Заяўнік мае мець палітычны прытулак  (міжнародны або ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краінаў);

Заяўнік, які можа даказаць, што ён/яна быў/ла  аб’ектам неабгрунтаванага выключэння  з універсітэта па расавых, этнічных, рэлігійных, палітычных матывах;

Заяўнік,  які належыць да нейкай нацыянальнай ці этнічнай групы, і церпіць ад рэалізаванай нацыянальнай палітыкі ў краіне ці стаў ахвярай перасялення   з-за нацыянальнай прыналежнасці.

Заяўнік павінен мець:

— Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, які дае права на пачатак вучобы ва ўніверсітэтах Еўропы (поўны бакалаўрыят (ВА) або

— Бакалаўрыят  (ВА) або эквівалент дыплома, які дае права на пачатак вучобы ў магістратуры (поўны магістэрскі дыплом ( MA) або

— MA або эквівалент дыплома, які дае права на пачатак дактарантуры ў Еўропе (поўны PhD) або павінен быць залічаны ў аспірантуру ў сваёй краіне, каб мець магчымасць працягнуць  аспірантуру ва ўніверсітэце краін ЕС (PhD макс 36 месяцы)

Падзяліцца:

Каментары