Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

Партрэты зьняволенага намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча зь інфармацыяй аб палітвязьні зьявіліся на вуліцах Менску.

Маладафронтаўцы такім чынам нагадваюць грамадзянам Беларусі аб незаконных дзеяньнях нашай улады. Паплечнікі Алеся інфармуюць, што ў нашай краіне існуюць рэпрэсіі й знаходзяцца палітычныя зьняволеныя, фактычна асуджаныя за іншадумства. Адзін зь іх — Алесь Кіркевіч — нядаўна прызнаны міжнароднай супольнасьцю вязьнем сумленьня.

Нагадаем, у чэрвені Міжнародная Амністыя (Amnesty International) прызнала Алеся Кіркевіча вязьнем сумленьня.

Фотаздымкі:

Падзяліцца:

Каментары