Менск: свабоду Зьмітру Дашкевічу!

Менск: свабоду Зьмітру Дашкевічу!

Партрэты зьняволенага лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча працягваюць зьяўляцца ў Менску.

Маладафронтаўцы імкнуцца распаўсюджваць інфармацыю пра незаконныя й палітычна матываваныя арышты ў Беларусі.

Старышня МФ Зьміцер Дашкевіч, як стала вядома ў сераду, заяўляе аб катаваньнях у Горацкай выпраўленчай калёніі №9.

З гэтай нагоды маладафронтаўцы запрашаюць усіх ахвочых на  надзвычайную прэс-канфэрэнцыю, дзе будуць агучаны ўсе падрабязнасьці. Канфэрэнцыя адбудзецца 30 жнiўня (аўторак) а 12 гадзіне ў Менску па адрэсе Кульман, 4.

Кантакты тэлефон: +375 29 106 33 41 (Наста)

Падзяліцца:

Каментары