ПРАВАКАЦЫІ ЎЛАДАЎ ТОЛЬКІ ДАДАЮЦЬ ЦІКАВАСЬЦІ МЕНЧУКАМ ДА СУСТРЭЧАЎ ЗЬ МІЛІНКЕВІЧАМ
Не зважаючы на хвалю правакацыяў, што ўчыняюць супрацоўнікі праваахоўных ворганаў і спэцслужбаў на сустрэчах зь Аляксандрам Мілінкевічам, цікавасьці менчукоў да "адзінага" расьце. На сустрэчы зь ім прыходзяць тысячы людзей.
12 сакавіка праходзілі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча зь выбарцамі каля кінатэатры "Салют", Палацу культуры чыгуначнікаў і Лядовага палацу. На апошнюю прыйшло каля двух-трох тысячаў чалавек, сярод каторых актывісты Маладога Фронту ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.
Па сьведчаньні маладафронтаўцаў прадстаўнікі спэцслэжбаў увесь час спрабавалі выхапіць нацыянальны сьцяг, але ён лунаў над натоўпам да завяршэньня мерапрыемства.