МФ-аўцу з Гомеля — самы вялікі штраф (70 базавых!!!)

30.11.2011:11:59
0
1 146
Навіны, Рэгіёны
,
МФ-аўцу з Гомеля — самы вялікі штраф (70 базавых!!!)

Маладафронтавец з Гомеля Зьміцер Карашкоў 28 лістапада быў аштрафаваны на бадай што рэкордную для ўдзельнікаў “Народных сходаў” суму — 1 750 000 руб. (70 базавых велічыняў).

Агулам з гамельчукоў гэтым разам акупацыйная адміністрацыя паспрабавала “садраць” 4 500 000 руб. Што ж, няблага ва ўмовах крызісу!

Такі вырак быў вынесены паслугачом акупантаў суддзёй Чыгуначанага раёна Гомеля Яраславам Парэмскім. Судовае паседжаньне доўжылася ўсяго 10 хвілін. Маладафронтавец сваёй віны, зразумела, не прызнаў, бо Народны сход праводзіўся ў адпаведнасці з законам аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах.

Трэба адзначыць, што судзілі Дзмітрыя Карашкова за ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка. Пратакол, які быў складзены на маладафронтаўца за 12 лістапада — яшчэ судом не разглядаўся.

Разам са Зьміцерам, паводле інфармацыі зь “Вясны”, былі пакараныя штрафамі і іншыя ўдзельнікі “сходаў”: Валер Хамутоўскі (5 базавых велічыняў), Ілля Міронаў (20 базавых велічыняў), Васіль Такарэнка (30 базавых велічыняў) і Ксенія Яраслаўцава (20 базавых велічыняў).

 

Падзяліцца:

Каментары