Маладафронтаўцы зладзілі дабрачынны спектакль

Маладафронтаўцы зладзілі дабрачынны спектакль

У мінскім клубе «Бругге» адбыўся дабрачынны спектакль «Малы і Карлсан-з-даху». Яго зладзілі маладафронтаўцы пад кіраўніцтвам нашай рэжысёркі Хрысціны Самойлавай. Усе грошы пойдуць на патрэбы дзіцячага дому ў Слуцку.

Спектакль адбыўся 28 студзеня. Прысутныя гледачы прыносілі не толькі грошы, але і цацкі. Надалей мы плануем паказаць гэтую пастанову і ў дзіцячых дамах.

— Цудоўна, натхняльна, весела было, — кажа Хрысціна Самойлава. — Вырашылі паставіць менавіта «Малога і Карлсана» па гендарных прычынах. У адрозненні ад твора «Пэпі Даўгіяпанчохі» тут больш мужчынскіх роляў. А ў Маладым Фронце больш хлопцаў.

Пераклад твору «Малы і Карлсан-з-даху» быў зроблены больш за 10 год таму Юрыем Жалезкам. А цяпер яго паказваюць на імправізаваных сцэнах маладафронтаўцы.

«Малады Фронт»

Падзяліцца:

Каментары