МФ пашырае «чарнасоценны» сьпіс

МФ пашырае «чарнасоценны» сьпіс

Зацікаўленасць да сьпісу «чарнасоценных»* арганізацыяў сьведчыць, што праблема (не)аб’ектыўнасьці МФ цікавая многім, амаль так жа, як і акалічнасьці незалежнасьці Беларусі.

Таму мы вырашылі пашыраць сьпіс ідэялагічна замежных арганізацыяў, што пагражаюць сувэрэнітэту нашае краіны ў цяперашні няпросты час.

Так склалася, большасьць гэтых арганізацыяў — з Расеі. Можа таму, што зь іншымі суседзямі Беларусь мае больш трывалую мяжу? Ці таму, што іншыя суседзі-краіны за апошнія 70 гадоў не чынілі анэксіяў? Альбо таму, што апошнімі дзясяцігодзьдзямі толькі РФ вядзе войны з братамі? Назваць першасную прычыну або пералічыць усе зараз цяжка. Пакінем гэта аналітыкам.

Безумоўна, першапачатковы сьпіс-100 быў чарнавым варыянтам і знаходзіцца ў стадыі напаўненьня, аб чым мы і заяўлялі. Мусім прызнаць, што ўсё яшчэ пераправяраем усе дэталі і не выключаем імавернасьць уласнай памылкі. За што будзем выбачацца, калі яна выявіцца.

У любым разе, на шляху барацьбы з парэшткамі інфэкцыі бальшавізму лепей памылкова назваць здаровага брата хворым, чым наіўна лічыць хворага здаровым.

Дый калі МФ сказаў, што ты муд@к, ня думай, што мы зрабілі гэта проста так. Можа на тое былі прычыны? Дыму без агня не бывае, і кожнаму (нам у тым ліку) варта задумацца над паводзінамі.

Апроч зацікаўленых/абураных беларусаў на наш сайт набегла мноства каментатараў з РФ. Некаторыя нават пад рознымі імёнамі з аднаго IP-адрасу. Таму зараз каб прадухіліць спам, мы крыху вырашылі удасканаліць сістэму, бо не жадаем бачыць каментатараў, якія праслаўляюць ідэю рускага міру за расейскія грошы ў інтэрнэце.

Цяпер кожны ахвочы можа дадаць аргнізацыю, якая на яго думку, пагражае Беларусі або наадварот выдаліць памылкова дададзеную. Але пашыраны сьпіс мы робім закрытым. Каб спрычыніцца да рэдагаваньня вам трэба адказаць на колькі элементарных пытаньняў.

Пры запаўненьні формы мы прапануем вам абргунтаваць сваю пазіцыю. Зьвесткі без абгрунтаваньнья будуць выдаляцца. Лічым, такі фармат лепшым за размовы ў фейзбуках ці каментах. Прымаюцца канструктыўныя прапановы, крытыка і нават пагрозы;-) Пішыце ўсе за ці супраць адносна любой арганізацыі. Мы будзем узважваць, аналізаваць, шукаць экспертаў у дапамогу.

Аб абнаўленьнях праінфармуем вас. Заставайцеся з намі на фронце!

* «Чорная сотня» – так сто гадоў таму называлі натоўпы расейскай манархічнай чэрні, якая дзеля абароны імперыі праз пагромы і гвалт распраўлялася зь іншародцамі ды іншаверцамі.

 

Каб завершыць на пазытыве, зьмесьцім напрыканцы годны беларускі кліп

Падзяліцца:

Каментары