Мянты высяляюць маладафронтаўцаў з кватэры!

Мянты высяляюць маладафронтаўцаў з кватэры!

17 траўня Уладзімеру Яроменку прысудзілі 7 сутак. Юнака выцягнулі з хаты, дзьверы якой мянты адчынілі ізноў сваім ключом. 

Сёньня праз адваката Уладзімер Яроменак распавёў акалічнасьці затрыманьня 16 траўня ў Менску. У сераду недзе а 16-й гадзіне Валодзю вывялі з хаты. У кватэры юнака зьбілі, бо, відаць, выходзіць зь невядомай нагоды ён не жадаў.

Блізу гадзіны маладафронтавец правеў у мянтоўскай машыне ў кайданках. Потым яго даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна. Толькі ўвечары, ля 20:00, хлопца павезьлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў па зав. Акрэсьціна.

Сёньня на судзе з пратаколу Яроменак даведаўся, у чым яго вінавацяць — нібы, актывіст лаяўся матам на вуліцы, непадалёк сваёй кватэры, але каля суседняга дому. Асудзілі па арт. 17.1 КоАП.

Цікава, што ўвечары, калі ніхто з паплечнікаў ня ведаў месца затрыманьня Валодзі, у тую ж кватэру прыйшлі, верагодна, тыя ж міліцыянты, каб затрымаць Паўла Сяргея. Чым так прыглянулася маладафронтаўская кватэра міліцыянтам, пакуль няясна. Ключы мянты ўжо маюць, можа прапанаваць ім пераехаць туды?

 

Падзяліцца:

Каментары