Міхась Мускі пераведзены ў іншую частку

Міхась Мускі пераведзены ў іншую частку

Маладафронтаўца Міхася Мускага перавялі 5 ліпеня у вайсковую частку каля вёскі Лапічы Асіповіцкага раёну. Пра гэта Міхась паведаміў сваім паплечнікам па тэлефоне непасрэдна ўжо ў дарозе.

Гутаркі пра перавод актывіста хадзілі даўно, яшчэ да прысягі. Хлопец да канца не ведаў, будуць яго пераводзіць ці не. Усе чуткі зводзіліся да прапорцыі пяцьдзесят на пяцьдзесят. У нядзелю Міхась паведаміў сваім паплечнікам, што перавод у іншую частку будзе, але невядома ў якую і невядома калі.

Шлях актывіста у Асіповіцкі район ляжаў праз Менск. Таму ў Міхася з’явілася цудоўная магчымасць сустрэцца з паплечнікамі, якія вельмі хутка скардынаваліся і накіраваліся на вакзал, каб падтрымаць сябра.

Нагадваем, што Міхась Мускі быў прызваны ў войска па палітычнаму матыву. Прысягу актывіст не прыняў. Актывісты сочаць за развіццём падзей вакол Міхася Мускага, каб хутка адрэагаваць на які кольвек чарговыя правапарушэнні з боку ворганаў.

Падзяліцца:

Каментары