Міхасю Мускаму далі 7 сутак гаўптвахты

Міхасю Мускаму далі 7 сутак гаўптвахты

Міхася Мускага а 9 гадзіне ранку 25 ліпеня на машыне звезлі з вайсковай часткі пад Асіповічамі ў Мінск. Маладафронтаўца ў свой час забралі ў войска проста з “сутак” на Акрэсціна, але прысягі ён так прынцыпова і не прыняў.

Іншым салдатам абвесцілі, што Мускага пакараюць “за арганізацыю галадоўкі і распаўсюд пра яе інфармацыі ў СМІ”. Таксама страшылі, што на маладзёна завядуць крымінальную справу. Напярэдадні ў вайсковай частцы пабывала камісія з Міністэрства абароны.

Некалькі дзён таму ў вайсковай частцы пад Асіповічамі галадала каля 10 салдат, пратэстуючы супраць “нестатутных стасункаў”. Аднак афіцыйна гэтыя звесткі пацверджаныя не былі.

 

Падзяліцца:

Каментары